Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. «Она стала результативным снайпером». Стали известны обстоятельства гибели в Украине 24-летней Марии Зайцевой
  2. «Весь мир равнодушно смотрел, как убивают мой народ». Поговорили с чеченским добровольцем из села — символа бессмысленной резни в 90-е
  3. Будет ли январь похож на зиму? Прогноз погоды на неделю с 20 по 26 января
  4. ISW: Россия потратила больше 5 млрд долларов на обучение школьников управлению боевыми дронами
  5. Пойдут ли голосовать и как относятся к выборам? Появилось исследование настроений беларусов — рассказываем главное
  6. В США можно расплатиться долларами 1861 года, а в беларусском банке не хотят менять доллары 2008-го. Почему?
  7. Литва собиралась ввести ужесточения по автомобилям с беларусскими номерами. Но теперь Вильнюс принял новое решение
  8. На свободу вышли 23 политзаключенных
  9. Перед выборами некоторых беларусов заставляют подписывать «официальное предупреждение». Правозащитники опубликовали фото документа
  10. «Увидев, как горит жена, он перерезал горло своим детям, а затем и себе». Рассказываем о самом кровавом лесном пожаре в мировой истории
  11. В Варшаве вынесли приговор поляку, который изнасиловал и убил беларуску Елизавету. Что решил суд


Депутат Палаты представителей и доктор исторических наук Игорь Марзалюк в передаче «Сімвалы беларускай вечнасці» на телеканале СТВ рассказал о своем мнении насчет национальной идеи белорусов. Он считает, что зарождалась она во второй половине XIX столетия.

Фото: belarus-news.by
Фото: belarus-news.by

— Любая нацыянальная ідэя — гэта адказ на тры фундаментальных для любога народа пытання: адкуль мы, хто мы, куды мы ідзём? Другая палова XIX стагоддзя стала часам, калі беларуская інтэлігенцыя ў поўны голас заявіла пра сябе, патрабуючы прызнання права беларускага народа на ўласную дзяржаўнасць, развіццё роднай мовы і культуры. Паражэнне паўстання 1863−1864 гг. было знакавай, найбольш важнай для нас, беларусаў, вехай у нашым беларускім нацыягенэзе.

З аднаго боку, былі ажыццёўлены вельмі эфектыўныя меры з боку царскай адміністрацыі па дэпаланізацыі тэрыторыі Беларусі. Была разбурана сістэма аднаўлення традыцыі Рэчы Паспалітай, польскасці як асноўнай гісторыка-палітычнай парадыгмы на нашых землях. З іншага боку, пры ўдзеле беларускай інтэлігенцыі заходнерускага кшталту была распрацавана новая этнакультурная парадыгма, якая прывяла і да іншых трансфармацый. Пачаўся сапраўдны бум этнаграфічных, гістарычных, філалагічных даследаванняў нашых зямель.

У выніку напружанага супрацьстаяння польскай і рускай нацыянальнай ідэй у Беларусі сустрэліся дзве плыні. З аднаго боку, пакрыўджаныя адміністрацыяй губернатара Мураўёва і яго паслядоўнікамі прадстаўнікі мясцовай праваслаўнай беларускай эліты. З другога — расчараваная ў Польшчы дробная шляхта, якая тут змагалася за польскую справу, але ёй пастаянна давалі зразумець у Варшаве, што яны — «палякі другога гатунку».

Гэтыя дзве плыні зліліся разам і стварылі беларускі нацыянальны рух у поўным сэнсе слова. У ходзе далейшага вывучэння маладым пакаленнем беларускай інтэлігенцыі сваёй краіны, кантактаў з украінскім нацыянальным рухам, знаёмства з ідэямі федэралізму ўмацоўвалася іх уяўленне аб неабходнасці стварэння беларускага палітычнага руху, беларускай палітычнай суб’ектнасці.

Прынцыпова важна тое, што з часоў «Гомана» і да часу стварэння «Нашай Нівы» беларускі рух развіваўся ў першую чаргу як антыпольскі, асноўным ворагам і апанентам гэтага руху быў польскі нацыяналізм. Стаўка рабілася на супрацоўніцтва ў першую чаргу з палітычнай элітай Расіі. Натуральна, што гаворка ішла не пра сяброўства з вялікадзяржаўнымі расійскімі шавіністамі, для якіх беларускага народа не існавала ў прынцыпе і па азначэнні.

Фото: belarus-news.by
Фото: belarus-news.by

Национальная идея по Марзалюку

— Факт застаецца фактам: без БССР не было б сучаснай суверэннай Рэспублікі Беларусь, нашага агульнага нацыянальнага дома. Шматгадовае існаванне БССР стварыла канчатковыя ўмовы для афармлення сучаснай беларускай нацыі і незалежнай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь. Сваю нацыянальную ідэю беларускі народ фармулюе проста і дакладна: «Быў, ёсць, буду! На сваёй зямлі ў сваёй незалежнай дзяржаве. Бо толькі ва ўласным нацыянальным доме мы можам і павінны людзьмі звацца!»

Болей аптымізму! Мы яго заслужылі! Над намі наша, беларуская птушка бусел, з намі магутнасць нашай зямлі, яе несакрушальная моц, як несакрушальныя і непарушныя ў сваёй сіле і магутнасці беларускія зубры. З намі наша крынічнае беларускае слова, хараство і прыгажосць нашых жанчын, мудрасць і веліч нашых продкаў, увасобленая ў пабудаваных імі храмах, замках, ратушах.

З намі наш беларускі свет, наша беларускае сумоўе. Наша зямля, наша сонца, наша паветра! Бог, Бацькаўшчына, бацькі! Парадак ва ўсім! Наш беларускі парадак, на нашай зямлі пад белымі крыламі! Усё гэта і ёсць сімвалы нашай беларускай нацыянальнай самабытнасці, сімвалы нашай, беларускай ідэі, нашай беларускай вечнасці!